На жаль, 1-га не змагу быць у Мінску. Але вельмі б хацелася дапамагчы.
Пачытала прапанаваную Фяськовым праграму сустрэчы.
Галоўнае, каб яна не стала лекцыяй аднаго актора. І добра б ўсё ж такі настаяць на пісьмовым адказе. Гэта будзе афіцыйны дакумент. Відэа, на жаль, не. Гэта толькі для нас.
Але нават у гэтым фармаце - трэба прапанаваць РІКВ вывучыць (ці скарыстацца) досведам нашых суседзяў, дзе на наступны дзень пасля пробнага тэставання, ЗНО, ці матуры (аналагаў РТ і ЦТ), у інтэрнэце сама дзярж. экзаменацыйная камісія (=РІКВ) выкладвае ўсе тэсты разам з ключамі. Прычым бясплатна. Бо лічыцца, што ўмова задання можа быць прадметам аўтарскага права толькі да моманту яе выкарыстання. (Гэта як прыдумаць сюрпрыз, і яго запатэнтаваць).
Я паспрабую прааналізаваць сайты экз. камісій іншых краінаў, прынамсі, на тых мовах, на якіх чытаю, і напісаць кароценькую інфармацыю. Можа РІКВ скарыстаецца. Навошта вынаходзіць веласіпед.
Каму цікава - тут спасылкі на сайты РІКЗов Украіны, Расіі, Польшчы:
http://www.nastaunik.info/news/?id=6794Тамара Мацкевіч