Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення 2016
Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі // Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Сідарэнка. - 06 чэрвеня 2016 г.
Избранное
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме.
3. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
4. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.
5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці рэкамендуецца:
праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналагічнай лексікай, звяртаць увагу на сферу ўжывання таго ці іншага тэрміна;
удзяляць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнавартаснаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення;
выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту;
вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамi i картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.);
фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і падагульняльныя табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi;
павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы;
рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў з мэтай фарміравання ў вучняў навыкаў акуратнага іх вядзення і пісьменнага афармлення запiсаў;
прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх неабходна ўключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку.
ІІ. НАВУЧАЛЬНЫЯ І КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ
6. Асноўнымi вiдамi работ вучняў на вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі і дома з’яўляюцца навучальныя работы, якія выконваюцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).
Да іх адносяцца:
…
на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:
практыкаванні і заданні розных відаў, тэставыя, лабараторныя і практычныя работы (вопыты) па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе»;
…
дыктанты па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Біялогія», «Геаграфія»;
задачы па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Біялогія», «Геаграфія»;
пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў «Інфарматыка», «Фізічная культура і здароўе»;
складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняльных табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе»;
афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работ (вопытаў), эксперыментальных даследаванняў, экскурсій па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі;
…
8. На вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі выконваюцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы) па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Русский язык», «Русская литература», «Мова нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай меншасці», «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Біялогія». ...
Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Русский язык», «Русская литература», «Мова нацыянальнай меншасці» і іх віды, а таксама колькасць кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Інфарматыка», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія» і «Біялогія» вызначаюцца згодна з дадаткам 4 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
…
9. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі «Требования для учреждений общего среднего образования», якія зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.
ІІІ. КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ
…
11. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі для выканання навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:
…
па вучэбным прадмеце «Фізіка» – 3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) і 1 сшытак для кантрольных работ);
…
па вучэбным прадмеце «Астраномія» – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);
…
12. У сшытках для навучальных работ вучні выконваюць работы, якія праводзяцца ў межах паўрочнага кантролю (класныя, дамашнія, самастойныя), а ў сшытках для кантрольных работ выконваюцца кантрольныя работы, а таксама могуць выконвацца работы ў межах тэматычнага кантролю (кантрольны дыктант, кантрольнае спісванне, тэматычная кантрольная работа).
13. Дапускаецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове, якія маюць адпаведны грыф. Выкарыстанне рабочых сшыткаў, апорных канспектаў на друкаванай аснове з’яўляецца неабавязковым.
14. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце «Фізіка», сшыткі для практычных работ па вучэбным прадмеце «Хімія» захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.
…
16. Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі.
ІV. АФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ
17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i, адпаведна, па іншых вучэбных прадметах), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча, iмя ўласнае вучня ў родным склоне.
18. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу.
19. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V–ХІ (XII) класах – вучнем.
20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. …
Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ.
21. Па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія» ў сшытках для кантрольных работ пры пабудове геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучні могуць выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.
…
22. Па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці», «Беларуская літаратура», «Русская литература», «Літаратура нацыянальнай меншасці», «Замежная мова», «Матэматыка» са знешняга боку старонкі сшытка адводзяцца палі (у выпадку іх адсутнасці). Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца кантрольныя работы, палі адводзяцца і ў сшытку для кантрольных работ. У сшытках па іншых вучэбных прадметах палi адводзяцца па меркаванні настаўніка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых пазнак.
…
У V–ХІ (XII) класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці», «Замежная мова».
Напрыклад:
01.09.2013
…
У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература», «Літаратура нацыянальнай меншасці», «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура», «Чалавек i свет», «Інфарматыка», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Біялогія», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Працоўнае навучанне», «Чарчэнне», «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», «Асновы бяспекі і жыццядзейнасці» пры выкананні навучальных работ словы «Класная работа» не пішуцца, а адразу запісваецца тэма вучэбных заняткаў пасярэдзіне таго ж радка, на якім запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:
Жыццёвы і творчы шлях А.Макаёнка |
15.09.2013 |
||
Агульная характарыстыка галагенаў |
12.09.2013 |
Пры выкананні кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку пасярэдзіне радка робіцца запіс (акрамя вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература», «Літаратура нацыянальнай меншасці»):
Практычная работа № 6 |
22.10.2013 |
Рашэнне эксперыментальных задач
…
У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія», «Біялогія», «Хімія» ў V–ХІ (XII) класах пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым у цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)).
…
V. ПРАВЕРКА НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І ПРАВЯДЗЕННЕ РАБОТЫ НАД ПАМЫЛКАМІ
…
28. Найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка) па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература», «Літаратура нацыянальнай меншасці», «Чалавек і свет», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Біялогія», «Геаграфія» правяраюцца ў кожнага вучня не радзей за адзін раз у месяц, а па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» – не менш за адзін раз у чвэрць.
29. Адзнакі за выкананне вучнямі ІІІ–ХІ (XII) класаў навучальных работ, выстаўленыя ў сшытках для навучальных работ па адпаведным вучэбным прадмеце, па меркаванні настаўніка могуць заносіцца ў класны журнал і дзённік вучня.
30. Справаздачы па выніках лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў па вучэбным прадмеце «Фізіка», практычных работ па вучэбным прадмеце «Хімія», практычных работ (пазначаных зорачкай у вучэбнай праграме) па вучэбным прадмеце «Геаграфія», найбольш значных, па меркаванні настаўніка, лабараторных і практычных работ па вучэбным прадмеце «Біялогія» правяраюцца да наступных вучэбных заняткаў (пры вялікай колькасці вучняў, якія выконвалі адпаведную работу, – праз адны-два вучэбныя заняткі) у кожнага вучня. Адзнакі, выстаўленыя ў адпаведных сшытках вучняў, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.
31. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня
I–ХІ (XII) класаў. Па выніках праверкі кантрольных работ вучням
III–ХІ (XII) класаў выстаўляюцца адзнакі ў сшытках для кантрольных работ па адпаведных вучэбных прадметах. ... Адзнакі, выстаўленыя па выніках кантрольных работ, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.
Праверка кантрольных работ, як правіла, ажыццяўляецца да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце. ...
33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. … Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.
34. На палях сшыткаў для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», ліста экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце «Матэматыка» насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якой ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.
…
36. Работа над памылкамі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Русский язык», «Русская литература», «Мова нацыянальнай меншасці», «Літаратура нацыянальнай меншасці», «Фізіка», «Астраномія», «Хімія», «Матэматыка» выконваецца вучнямі V–ХІ (XII) класаў пасля правядзення настаўнікам аналізу выканання кантрольнай або навучальнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (найбольш значнай, на выбар настаўніка).
…
Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны пісалі кантрольную або навучальную работу. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы над памылкамі, выпраўляюцца такім жа чынам, як і пры праверцы навучальнай або кантрольнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце.
37. Па выніках праверкі работы над памылкамі па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака, якая можа быць занесена ў класны журнал і дзённік вучня.
38. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру.
VI. АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА
39. Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання. Рэфераты могуць выконвацца па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X–XI (XII) класах, акрамя вучэбных прадметаў «Інфарматыка», «Фізічная культура і здароўе».
Рэферат мае наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадаткі (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага рэферата, узор яго афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8 да дадзеных Метадычных рекамендацый.
40. На тытульным лісце ўказваецца найменне ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.
41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.
42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэта і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.
43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.
44. Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.
45. Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы ў спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы, пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.
46. Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.
Дадатак 1
Узоры афармлення надпiсу на вокладцы сшытка*
Тетрадь |
Сшытак |
для практических работ |
для лабараторных работ |
по химии |
па фізіцы |
учащегося Х «А» класса |
вучня 9 класа |
средней шолы № 1 г. Слуцка |
Засульскай сярэдняй школы |
Симончика Михаила |
Платонава Івана |
*дапускаецца абазначэнне класа лічбамі як арабскага, так і рымскага алфавіта
Дадатак 4
Колькасць кантрольных работ на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Вучэбныя прадметы |
Колькасць кантрольных работ у навучальны год па класах |
||||||
V |
VІ |
VІІ |
VІІІ |
ІХ |
Х (базавы/ павыш.) |
ХІ (базавы/ павыш.) |
|
Матэматыка |
6 |
6 |
6 |
8 |
8 |
6/8 |
6/8 |
Фізіка |
– |
– |
4 |
4 |
4 |
4 |
4 |
Хімія |
– |
– |
3 |
4 |
4 |
4/6 |
4/6 |
Біялогія |
– |
1 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
Інфарматыка |
– |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
Астраномія |
– |
– |
– |
– |
– |
– |
2 |
Дадатак 8
Аб’ём, афармленне i структура рэферата
І. Аб’ём
Рэферат |
Клас |
Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы |
Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі |
Навучальны |
Х |
12–14 старонак |
14–15 старонак |
Навучальны |
ХІ |
15–17 старонак |
17–19 старонак |
ІІ. Афармленне тытульнага ліста
Найменне ўстановы адукацыі
Назва рэферата
Выканаў(ла)
Прозвішча, імя ўласнае, імя па бацьку (калі ёсць)
вучань(іца) ___ класа
Месца знаходжання ўстановы адукацыі, год напісання рэферата
ІІІ. Структура
Змест рэферата ўключае назвы структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. Напрыклад:
Змест
Уводзіны
1. Назва главы
1.1.Назва раздзела
1.2. Назва раздзела
1.2.1. Назва падраздзела
1.2.2. Назва падраздзела
2. Назва главы
Заключэнне
Спіс літаратуры
Дадаткі
Выложил | Сакович |
Опубликовано | 14.08.16 |
Просмотров | 9355 |
Рубрика | Документы | Нормативные документы |
Тема | Без тем |